BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Афіцыйную выканаўцу гімна Беларусі асудзілі за ўдзел у пратэстах

Дзяўчыну, чый голас гучыць у афіцыйнай версіі гімна Беларусі, асудзілі за ўдзел у пратэстах.

Марына Рапавец

Марыне Рапавец 42 гады. Родам яна з Бабруйска. У 2007‑м скончыла аддзялення харавога дырыжыравання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Засталася жыць у Менску.

Больш за 15 гадоў Марына займаецца педагагічнай дзейнасцю. Яна выкладала ў дзіцячай вакальнай студыі пры БДУ і дзіцячых музычных школах Менска. Таксама кіруе ансамблем «Pretty bend» і выкладае ў музычнай школе Веранікі Яноўскай, якой таксама нядаўна прысудзілі «хатнюю хімію».

Голас Марыны Рапавец гучыць у афіцыйным запісу гімна Беларусі. Яго запісвалі ў пачатку 2000‑х сіламі аркестра Узброеных сілаў і акадэмічнага хора Беларускага радыё і тэлебачання, піша «Наша Ніва».

Жанчыну нядаўна асудзілі за ўдзел у пратэстах (ч. 1 арт. 342 КК) і далі «хатнюю хімію».