Улады адказалі гараджанам, якія збіралі подпісы пад петыцыяй за ўсталяванне помніка пісьменніку Васілю Быкаву (ён жыў у горадзе з 1947 па 1949 і з 1955 па 1972 год). Гарадзенцы спасылаліся на тое, што ў «Гародні, дзе жыў і працаваў Васіль Быкаў, ягонае імя не ўвекавечанае належным чынам». Агулам пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек, піша bellit.info.
Адказ падпісала намесніца кіраўніка горада Зоя Кулеша. З яго вынікае, што ўсталяванне помнікаў гістарычным асобам уваходзіць у кампетэнцыю не гарадскіх, але абласных уладаў. Таксама павінна быць заключэнне Міністэрства культуры і ўзгадненне Лукашэнкі, помнік мае зацвердзіць рэспубліканская мастацка-экспэртная рада.