BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Афнагель: Рэжым стаў яшчэ больш баяцца звычайных грамадзянаў

Канкрэтныя планы на жыццё пакуль што не з’явіліся, але дакладна дзейнасць будзе звязаная з вызваленнем Беларусі ад дыктатуры.

Яўген Афнагель

Так акрэслівае свае думкі пасля прымусовай дэпартацыі ў Літву былы палітвязень Яўген Афнагель. Ён на волі ўжо больш за тры тыдні, – распавёў сам суразмоўца:

– Адчуваю сябе я нармальна. Больш таго, адчуваў сябе нармальна адразу як выйшаў на свабоду, дакладней, адразу як мяне дэпартавалі з Беларусі. Зразумела, было непрыемна, што дэпартуюць, было непрыемна, што пазбавілі пашпарта. Але пасля сустрэчаў з роднымі, з сябрамі – усё ў парадку.

11 верасня бягучага году стала вядома пра вызваленне 52 беларускіх палітвязняў. Усе яны былі прымусова дэпартаваныя ў Літоўскую Рэспубліку. Адзіны, хто адмовіўся перасякаць беларуска-літоўскую мяжу, – гэта палітвязень, палітык Мікалай Статкевіч, лёс якога да сённяшняга дня невядомы.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя