BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агляд парушэнняў моўных правоў у Беларусі за паўгода

Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае сачыць за станам беларускай мовы ў Беларусі і збіраць выпадкі дыскрымінацыі беларускай мовы і яе носьбітаў.

«Шыльды на беларускай мове, беларускамоўныя выданні, адукацыйныя і прыродаахоўныя ініцыятывы абвяшчаюцца “экстрэмісцкімі”, а іх арганізатары падвяргаюцца пераследу. Гэта стварае беспрэцэдэнтную сітуацыю, калі нацыя становіцца мішэнню палітыкі ўласнай дзяржавы, а мова — аб’ектам вынішчэння».

Першая палова 2025 году адзначылася яшчэ большай інтэнсіфікацыяй русіфікацыі ў Беларусі — як на ідэалагічным, так і на інстытуцыйным роўнях. Падзеі ўнутры краіны і крокі, зробленыя Расеяй, сведчаць пра скаардынаваную палітыку культурна-моўнай экспансіі, скіраваную на выцясненне беларускай мовы з усіх сфераў жыцця. Гэтая тэндэнцыя набывае ўсё больш сістэмны і агрэсіўны характар.

5 чэрвеня 2025 году Уладзімір Пуцін правёў пасяджэнне Рады па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне расейскай мовы і моваў народаў Расеі, на якім сярод прыярытэтаў была абвешчана неабходнасць папулярызацыі рускай мовы за межамі РФ і захавання кірыліцы ў публічнай прасторы. Беларусь адкрыта згадваецца як зона ўплыву. І гэта не проста дэклярацыі — у краіне дзейнічаюць 27 арганізацыяў «суайчыннікаў», фінансаваных праз амбасаду РФ у Менску, а таксама чатыры «Расейскія дамы» — у Менску, Берасці, Гародні і Гомелі, якія з’яўляюцца філіяламі федэральнага агенцтва “Россотрудничество”, якое знаходзіцца пад санкцыямі ЕЗ і ЗША.

Поўнасцю агляд можна прачытаць тут.