BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Агучаны завочныя прысуды па справе “атакі на базу АМАП” у Менску

Агучаны завочныя прысуды па справе “атакі на базу АМАП” у Менску восенню 2021-га з выкарыстаннем беспілотніка. Двум беларусам, Паўлу Кулажэнку і Віталю Пацехіну, прызначылі 24 і 23 года калоніі узмоцненага рэжыму, і штраф — па 40 000 рублёў кожнаму (на іх маёмасць у РБ наклалі арышт). Пацехіна пазбавілі воінскага звання “капітан у адстаўцы”. Палітуцекачоў абвінавацілі паводле шасці артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку “акце тэрарызму”. Справу разглядаў Менскі гарадскі суд, суддзя — Міхаіл Макарэвіч, паведамляюць праваабаронцы.

Атака беспілотніка, з якога былі скінуты дзве каністры з запальнай сумессю, адбылася ў ноч з 24 на 25 верасня 2021-га, пра яе паведамілі ў сацсетках. Упершыню Генпракуратура прызнала, што такая акцыя сапраўды была, у пачатку кастрычніка таго года.