Фонд BYSOL ладзіць акцыю “Падорым Калядны цуд дзецям палітвязняў”. Падаць заяўку на атрыманне дапамогі – 100 еўра – можа сваяк палітвязня альбо экс-зняволены, у якога ёсць дзіця да 16 гадоў.

Распавядае медыя-менеджар BYSOL Антось Жукаў:
-Гэта не проста падарункі для дзетак палітвязняў. Гэта наш сімвал увагі, сімвал салідарнасці. І сем’і бачаць, наколькі шмат увагі ад беларусаў для іх. Кожны еўра, які трапляе да іх, гэта не проста падарунак, гэта нагадванне, што мы ўсе разам, што мы пра іх памятаем.
Заяўкі прымаюцца да 21 снежня 2025 уключна. Больш пра акцыю – на сайце BYSOL (https://bysol.org/be/bs/christmas_miracle_2025_26/).
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






