У беларускім бары «Кarma» у Варшаве адзначылі дзень народзінаў лаўрэата Нобелеўскай прэміі, кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна», палітвязня Алеся Бяляцкага даволі незвычайна. Арганізавана акцыя «Час збіраць гарбузы» ініцыятывай “Releasenow” супольна з прадстаўнікамі «Вясны».

Сэнс акцыі – як працяг традыцыі Алеся, кажа сябра ініцыятывы «Relis Nau” Ксеня Малюкова:
-Мы назвалі нашую акцыю “Час збіраць гарбузы”, бо Алесь Бяляцкі ў гэты час якраз збіраў гарбузы і раздаваў сваім сябрам. Ён у сваім фэйсбуку пісаў, што “быў час раскідваць зярняты, прыйшоў час збіраць гарбузы”. І мы падумалі, што гэта сімвалічна, што зараз ён не можа іх вырасціць, бо ён у зняволенні, не можа іх раздаць. І мы вырашылі, што зробім гэта за яго.
Сапраўды, фармат акцыі незвычайны. Людзі прыходзілі, ім прапаноўвалі суп з гарбуза альбо дарылі гарбуз, як гэта рабіў Алесь.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя






