BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя “Ноч (не) расстраляных паэтаў” у Беластоку

У Беластоку прайшла акцыя “Ноч (не) расстраляных паэтаў”. Ля сценаў Консульства Беларусі ў скверы Вольнай Беларусі сабралася больш за тры дзясяткі чалавек — беларусаў, для якіх 29 кастрычніка 1937 года застаецца чорнай датай найноўшай гісторыі.

Кажуць удзельнікі акцыі:

– Гэта страшная падзея 1937 года, адгукаецца да сённяшніх дзён. Усё што робіць-творыць рэжым у Беларусі – гэта ўсё працяг тых нераскаяных, непакаяных гадоў, дзесяцігоддзяў.

– Я прыйшоў паслухаць, пабыць побач з беларусамі, з людзьмі.

– Сучасны рэжым Лукашэнкі не расстрэльвае масава, але працягвае знішчаць беларусаў.

– Гэта вялізная шкода, нават калі простых людзей, а калі інтэлігенцыю – то тым больш.

Падчас імпрэзы ўдзельнікі чыталі вершы і ўспаміналі забітых паэтаў. Разам з імі і галоўны рэдактар «Радыё Рацыя» Яўган Вапа:

Потым да мікрафона выйшла спявачка і паэтка Кацярына Ваданосава, якая прачытала ўласны твор і верш Цішкі Гартнага “Роднай краіне” ды нагадала, што многія беларусы сёння — у выгнанні, далёка ад сямейных магіл. У яе выкананні і ў суправаджэнні інструментальнага ансамбля прагучала песня “Белы сад” на словы Гартнага.

Цалкам матэрыял:

Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку

У ноч на 30-га кастрычніка былі расстраляны больш за 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі – паэты, пісьменнікі, навукоўцы, дзеячы культуры. Сярод іх – Алесь Дудар, Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны… Людзі, якія стваралі адраджэнне беларускай культуры 1920-х, сталі ахвярамі сталінскага тэрору. І іх вершы і цытаты гучаць у Ноч паэтаў пад сценамі консульства Беларусі.

Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку
Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку
Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку
Кацярына Ваданосава
Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку
Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку
Акцыя "Ноч (не) расстраляных паэтаў" у Беластоку

Зачытваюцца асноўныя звесткі пра расстраляных дзеячаў у 1937 годзе. Праводзяцца паралелі з сучаснымі рэпрэсіямі ў Беларусі. Пакуль мы памятаем – яны жывуць. Адбываецца хвіліна маўчання па забітых рэпрэсаваных беларускіх дзеячах.

Кацярына Ваданосава

Гучыць першы верш Анатоля Сыса “Адпусціце мяне, Курапаты”. Кацярына Ваданосава бярэ слова ля мікрафона і чытае верш Цішкі Гартнага “Роднай краіне”. Кацярына кажа пра тое, што беларускім выгнаннікам няма месца, дзе памерці на чужыне, нельга наведаць магілы ў Беларусі. Гучыць песня на словы Цішкі Гартнага “Белы сад”.

Яўген Вапа

Слова ўзяў галоўны рэдактар Беларускага Радыё Рацыя Яўген Вапа, ён чытае верш Юлія Таўбіна.

Анатоль Вап

Верш Тодара Кляшторнага чытае дырэктар Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку Анатоль Вап.

Марыя Грыц

Слова бярэ выкладчыца курсаў Марыя Грыц, якая чытае верш Юркі Лявонага.  

Сяргей Верамейчык

Слова бярэ актывіст Сяргей Верамеенка, ён чытае верш пра Каліноўскага. Аўтар Анатоль Вольны.

Акцыя завершылася вершам-песняй Лявона Вольскага “Забітым паэтам”.

Беларускае Радыё Рацыя