BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя падтрымкі палітвязняў у Варшаве

У Варшаве адбылася чарговая акцыя ў падтрымку палітвязняў і ў першую чаргу лідараў дэмакратычных партый Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца з нагоды іх сумнай гадавіны затрыманняў, а таксама Паліны Шарэнды-Панасюк, якую працягваюць катаваць у засценках. 

Кажа арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў:

–  Мы збіраліся таму, што ўжо чатыры гады як Мікалай Статкевіч і Павел Севярынец, лідары двух партый “Народная грамада” і “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” былі арыштаваныя. Яны былі арыштаваныя яшчэ за два месяцы да асноўнага дня галасавання. Што з імі зараз – нам невядома. У родзічаў Мікалая Статкевіча няма ніякай інфармацыі больш за год. Таму мы і выходзім. каб сказаць: “Свабоду Мікалаю Статкевічу! Свабоду Паўлу Севярынцу! Свабоду ўсім палітвязням!” Усім, хто зараз за кратамі ў Беларусі.

Падсумаваннем акцыі стаў традыцыйны агульны фотаздымак для будучай гісторыі змагання з рэжымам Лукашэнкі ў Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя