BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

У Беластоку прайшла акцыя памяці Рамана Бандарэнкі — жыхара «Плошчы Перамен», забітага ў лістападзе 2020 года. Перад прысутнымі выступіў сведка тых падзей, сусед Рамана, які ўзгадаў трагічны вечар пяцігадовай даўніны:

– Тое, што адбылося на Плошчы Перамен. Я памятаю, як людзі ў цывільным прыехалі на Плошчу Перамен і пачалі зразаць стужкі. Я памятаю, як пачалі выходзіць людзі, і сярод іх быў Рома. Калі пачалася патасоўка, то прыбеглі “ціхары”, хаця мы ўжо ведаем, што гэта не “ціхары”, мы ведаем іх імёны, яны ездзілі і па другіх дварах, правакавалі людзей, якія змагаліся за праўду і за свабоду.

Праз пяць гадоў пасля забойства Рамана Бандарэнкі беларуская супольнасць Беластока сабралася каля Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, у скверы Вольнай Беларусі:

– Асабліва шкадам мне Рамана Бандарэнку, яго 12 лістапада забілі, гэта было так па-зверску.

– Лукашэнка адказны за забойствы людзей, якія хацелі жыць і дыхаць па-беларуску.

– Гэта чалавек, на якога трэба раўняцца, і нічога не чакаць, а проста браць і выходзіць.

– Забойства Рамана Бандарэнкі – гэта не проста трагедыя, гэта сведчанне цаны, якую мы, беларусы, плацім за свабоду.

– А гэтыя людзі пры ўладзе. Пакуль рэжым трывае – забойцы будуць на свабодзе.

На акцыю прыйшло больш за 30 чалавек. Людзі прыносілі знічы, кветкі, бел-чырвона-белыя сцягі і партрэты Рамана Бандарэнкі.

Цалкам матэрыял:

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

* * *

У прысутных партрэты Рамана, надпісы «Я выходжу» і «Мы памятаем». Хтосьці ціха чытае верш ці малітву, іншыя стаяць моўчкі, трымаючы ў руках знічы. Паветра пранізана спакоем і сумам, але і годнасцю,  тым адчуваннем, якое аб’ядноўвае беларусаў ужо пяты год запар у гэтую дату.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

12 лістапада 2020 года 31-гадовы Раман Бандарэнка быў забіты ў двары свайго дома асобамі, якія дагэтуль не панеслі пакарання. На фота з таго вечара людзі пазналі набліжаных да ўлады — Дзмітрыя Баскава, Дзмітрыя Шакуту і Наталлю Эйсмант. Апошнія словы Рамана — «Я выходжу» — сталі сімвалам непакоры і мужнасці.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

Сёння ў Беластоку беларуская дыяспара зноў збіраецца, каб ушанаваць памяць усіх забітых рэжымам, згадаць палітвязняў і паказаць: мы не забыліся, мы не спыніліся, і нам не ўсё адно. Пра гэта кажа арганізатар Ян Абадоўскі.

Акцыя працягнецца да 19:00. Людзей усё больш.  І кожны, хто прыходзіць, нібы зноў гаворыць за ўсіх: «Я выходжу».

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку
Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

Агучваюцца імёны ўсіх, хто быў забіты ў Беларусі, за грамадска-палітычныя погляды. Забойства Рамана Бандарэнкі – маркер таго, якую цану плацяць беларусы за свабоду.

Віктар Пархімчык, былы палітвязень, узяў слова, каб аддаць даніну памяці Раману, чыя смерць адбылася не дарма. І цана смерці людзей вельмі высокая для беларусаў, якія не могуць пахваліцца вялікай колькасцю. Гучыць заклік да нацыянальнай адукацыі, выхавання дзяцей у беларускай традыцыі.

Гучыць успамін пра Вітольда Ашурка, на гэтым прыкладзе грамадскага служэння і правядзення акцый у горадзе, ідуць развагі пра тое, што трэба мець адвагу, каб так выходзіць насустрач фактычна смерці.

Слова бярэ прадстаўнік украінскай дыяспары ў Беластоку Антон Галавач, які падкрэслівае салідарнасць украінцаў з беларусамі, бо ідзе лік на забойства жыхароў абедзвюх краін, за чым так ці інакш стаіць рэжым Расеі.

Журналіст Ян Роман успамінае, што ў той час забойства ён знаходзіўся ў Беларусі. Ян узгадвае добрым словам усіх журналістаў, хто не замоўчваў хаду сітуацыі вакол Бандарэнкі, імёны забойцаў. Гучыць спадзеў, што ўсе вінаватыя будуць пакараныя. Але сам такі працэс у Беларусі немажлівы пакуль.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку

Сяргей Верамеенка ўспомніў пра Алеся Чаркашына, Міхаіла Жызнеўскага. Плошча Перамен застаецца, і праз гэтую акцыю таксама.

Выступіў адзін са сведкаў таго што адбывалася на Плошчы Перамен у Менску. Ён распавядае пра падзеі і падкрэслівае, што людзі, якія збівалі Рамана Бандарэнку, ездзілі па гарадскіх дварах мэтанакіравана і наўмысна правакавалі жыхароў.

Працуе вольны мікрафон.

Беларускае Радыё Рацыя