
Чатыры гады таму, 14 ліпеня 2021 года, на загад рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі прайшлі затрыманні шэрагу сябраў “Вясны”. Некаторых з іх пасля адпусцілі, іншыя зняволеныя дагэтуль. Незаконна засудзілі старшыню праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага, яго намесніка Валянціна Стэфановіча і юрыста Уладзіміра Лабковіча.
За праваабарончую дзейнасць і дапамогу людзям вясноўцаў засудзілі на вялізныя тэрміны зняволення — да 10, 9 і 7 гадоў адпаведна. Яшчэ пазней Алесь Бяляцкі атрымаў Нобелеўскую прэмію міру.
Акцыя салідарнасці з беларускімі праваабаронцамі ў Вільні пройдзе а 12-ай гадзіне на плошчы Вінцаса Кудзіркі.






