BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з Андрэем Гнётам у Варшаве

Чарговая традыцыйная нядзельная акцыя прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Варшаве прайшла ля помніка Каперніку. 

Галоўная тэма акцыі – выказаць пратэст наконт рашэння сербскага суда аб экстрадыцыі беларускага рэжысёра і журналіста Андрэя Гнёта ў Беларусь. Што недапушчальна, кажа арганізатар акцыі Васіль Плешкуноў:

– У абарону Андрэя Гнёта выступіла Святлана Ціханоўская і іншыя палітыкі, таму мы ў чарговы раз выходзім, каб сказаць, што мы супраць таго, каб краіны Еўропы павялічвалі колькасць палітзняволеных у Беларусі. Сам Андрэй Гнёт гаворыць так: я ў адным кроку ад таго, каб аказацца на шляху да смерці.

Акрамя галоўнай тэмы прагучала шмат набалелых пытанняў. Акцыя была нешматлікай. Па крытычных заўвагах, яна павінна была праходзіць ля сербскай амбасады. 

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя