У Беластоку, пры помніку кс. Ежы Папялушку прайшла штомесячная акцыя салідарнасці з журналістам, актывістам Саюза палякаў на Беларусі – Анджэем Пачобутам, які вось ужо 53 месяцы знаходзіцца за кратамі, а таксама з усімі палітычнымі зняволенымі у Беларусі.

Гавораць удзельнікі акцыі:
-Сітуацыя ў Беларусі не мяняецца. На сённяшні дзень арышты як працягваліся, так і працягваюцца. Людзей хапаюць па надуманых прычынах. Мала таго, каб вызваліць усіх палітвязняў, трэба дамагацца і таго, каб палітычная сітуацыя ў краіне змянілася.
– Мы тут, каб паказаць, што мы ўвесь час памятаем пра нашых блізкіх і далёкіх зняволеных.
-Мы сёння стаім тут дзеля таго, каб усе нашыя палітвязні выйшлі на свабоду. Каб наш народ стаў вольным, заможным еўрапейскім народам.
Анджэй Пачобут быў арыштаваны ў Гародні 25 сакавіка 2021 года. У лютым 2023 года засуджаны да 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. На дадзены момант вось ужо працяглы час знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу наваполацкай калоніі.
Цалкам матэрыял:












Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя






