У Беластоку прайшла традыцыйная штомесячная акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. Прадстаўнікі дыяспары ладзяць яе кожны месяц, каб такім чынам выказаць салідарнасць і павіншаваць з днём народзінаў палітвязняў, якія вымушаныя сустракаць гэтыя дні за кратамі.

Гаворыць удзельнік такой акцыі, у мінулым таксама палітвязень – Аляксей Раманаў:
-Лічу сваім абавязкам прыходзіць сюды, шкадую, што раней не прыходзіў – я ўвесь час працую. Трэба, каб увесь свет даведаўся, пра тое беззаконне, якое творыцца ў Беларусі Лукашэнкам і яго бандай. У Беластоку жыве каля 40 тысяч беларусаў, і мне балюча і непрыемна, што не ўсе выходзяць. Трэба ўсяму свету паказваць, хто кіруе нашай шматпакутнай Радзімай.
На сённяшні дзень найменей 1158 палітвязняў знаходзяцца ў месцах зняволення. З іх 80 вымушаныя былі сустракаць свой дзень народзінаў у студзені за кратамі.
Цалкам матэрыял:









Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Раццыя






