BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітвязнямі ў Варшаве

6 ліпеня ў цэнтры Варшавы ля помніка Каперніка адбылася чарговая акцыя. На гэтай акцыі – людзі публічна выказалі салідарнасць з тысячамі вязняў, якія без віны захоплены рэжымам і кінуты на многія гады за краты па палітычных матывах.

Удзельнікі акцыі таксама нагадалі беларусам і ўсяму свету пра так званы Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. Бо ён не мае нічога агульнага з сапраўдным Днём Незалежнасці Беларусі – 27 ліпеня, гаворыць лідар Руху Салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык:

-Справа ў тым, што  3 ліпеня – гэта здек над усім беларускім народам. Так, гэта дата, калі савецкія войскі вызвалілі сталіцу БССР Менск у 1944 годзе. Але старыя менчукі заўсёды маўчалі пра тое, што немцы сышлі раней.

Скончылася акцыя традыцыйным агульным здымкам удзельнікаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя