Удзел у ёй прынялі былыя палітвязні, сябры беларуска-швейцарскай асацыяцыі Razam.сh, праваабаронцы Libereco.

«Роўна чатыры гады таму Марыю арыштавалі. За гэты час палітзняволеную прапусцілі праз сапраўдныя колы пекла. За кратамі яе трымаюць у жудасных, нечалавечых умовах: у суцэльнай ізаляцыі, без належнай медычнай дапамогі. Стан яе здароўя блізкі да крытычнага: Марыя Калеснікава балансуе паміж жыццём і смерцю. Свабоду Марыі! Свабоду палонным рэжыму!» — зазначылі ў сваіх выступах удзельнікі акцыі.


Крыніца: @volhaklas