BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку

Некалькі дзясяткаў чалавек выйшлі 7 снежня ў Беластоку ў скверы Вольнай Беларусі каля консульства Рэспублікі Беларусь на акцыю салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Пра акцыю кажа адзін з арганізатараў Ян Абадоўскі:

-Мне здаецца, што галоўнае – гэта тое, што выступалі ўжо людзі, якія адбылі свае тэрміны ў турмах. Вельмі важна, што людзі прыйшлі, што людзі памятаюць пра палітзняволеных, якія знаходзяцца за кратамі.

 Ірына Шчасная
Ірына Шчасная

Па словах былой палітзняволенай Ірыны Шчаснай, вельмі важна выходзіць на такія акцыі:

-У першую чаргу дзеля таго, каб паказаць, што мы памятаем, што мы падтрымліваем, што мы чакаем і што мы спадзяемся. І што ў рэшце рэшт будзе той дзень, калі ўсе нашыя палітвязні будуць на волі. Вельмі важна падкрэсліць, што час ідзе, а мы не спыняемся. Мы ў сваіх думках, памкненнях і марах з нашымі вольнымі людзьмі жывем у нашай вольнай Беларусі.

На акцыі таксама выступілі: нядаўна вызваленая палітзняволеная Галіна Дзербыш, актывісты і праваабаронцы, што жывуць у Беластоку.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку

Акцыя адбылася з нагоды Міжнароднага дня правоў чалавека, які адзначаецца 10 снежня.

Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку
Акцыя салідарнасці з палітвязнямі ў Беластоку

Выступае Ян Абадоўскі

Беларускае Радыё Рацыя