Акцыя салідарнасці з Украінай да чацвёртай гадавіны поўнамаштабнай вайны прайшла 24 лютага ў Вільні. На Кафедральнай плошчы прысутнічалі літоўскія і замежныя палітыкі, у тым ліку спікер Сейма Літвы Юозас Олекас. Прэм’ер-міністр Літвы Інга Ругінене выказала словы падтрымкі праз відэазварот, які трансляваўся на экране.

Падтрымаць Украіну разам з іншымі народамі прыйшлі і беларусы. Бел-чырвона-белыя сцягі луналі над Кафедральнай плошчай у вялікай колькасці.
На мітынгу са сваімі паплечнікамі быў і выконваючы абавязкі старшыні партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі:

– Мы заўжды падтрымліваем украінцаў, мы заўжды на баку святла. Менавіта праз Украіну будзе вырашацца лёс Беларусі, таму мы заўжды падтрымліваем і нашых ваяроў, і ўкраінскіх ваяроў, якія адстойваюць свабоду і незалежнасць Беларусі і ўсёй Еўропы ва Украіне. Таму мы тут будзем заўжды.
Пасля мітынгу адбылося шэсце салідарнасці з украінскім народам ад Кафедральнай плошчы да Лукішскай. Там прайшоў канцэрт “Ззянне свабоды” і збор сродкаў у падтрымку Украіны ў межах акцыі «Радар».


























Беларускае Радыё Рацыя






