Акцыя, прысвечаная Васілю Верамейчыку, палонным беларускім ваярам і палітвязням прайшла 30 лістапада на плошчы Вінцаса Кудзіркі ў Вільні.
Яе зладзіла валанцёрская арганізацыя “Дапамога” і партыя “Народная грамада”. Агулам у акцыі ўдзельнічала каля 30 чалавек.

Па словах удзельнікаў акцыі, для іх вельмі важна паказваць падтрымку і салідарнасць з палітвязнямі:
-Я з некаторымі былымі палітвязнямі жыву, яны мне расказваюць такія жахлівыя гісторыі свае. І я выказваю сваю салідарнасць, каб помнілі пра гэтых людзей, каб за іх дамаўляліся, каб яны вызваліліся.
-Хацелася б, каб было больш такіх герояў. Я імі ганаруся. Я думаю, што хутка гэты жах скончыцца, і выйдзе Верамейчык на волю, як і многія людзі, якія пакутуюць за праўду.

Гэтая акцыя прыцягнула ўвагу літоўцаў. Ім па-літоўску і па-ангельску ўдзельнікі акцыі тлумачылі яе сутнасць. Сярод іх была і Марыя Доўнар:
-Яны кажуць, напішыце, калі ласка, на літоўскай мове, каб людзі разумелі. Я ім патлумачыла па-літоўску, што гэта палітвязні нашыя, а гэта байцы Палка Каліноўскага, якія трапілі спачатку ў палон ці былі дэпартаваныя. Вось, напрыклад, Верамейчык быў дэпартаваны з В’етнама і засуджаны на трынаццаць гадоў.
Як заўважае Марыя Доўнар, Беларусь дагэтуль застаецца адзінай краінай у Еўропе, дзе існуе смяротнае пакаранне, нават у Расеі яно адмененае. Пра гэта яна таксама казала літоўцам і пра тое, за якую драбязу ў Беларусі можна трапіць за краты.
Цалкам матэрыял:










Беларускае Радыё Рацыя





