Беларуская дыяспара Беластока запрашае ў нядзелю, 7 верасня, а 16.00 на акцыю з нагоды Дня Беларускай вайсковай славы. Акцыя адбудзецца па адрасе: skwer Wolnej Białorusi, 1, Białystok (каля кансуляту РБ).

8 верасня 1514 года адбылася знакамітая Бітва пад Воршай, падчас якой войскі ВКЛ разбілі значна большае па колькасці войска Маскоўскай дзяржавы.
“Гэты дзень мы з гонарам узгадаем не толькі падзеі тых далёкіх дзён, але і нашых сучаснікаў – мужных беларускіх ваяроў, якія змагаюцца зараз за свабоду Украіны, свабоду Беларусі!”, – адзначаюць арганізатары.






