BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Акцыяністу Кузьмічу выклікалі хуткую ў цэнтр дэпартацыі Францыі

Беларускаму мастаку-акцыяністу Аляксею Кузьмічу, які спрабаваў раскапаць магілу Ван Гога, стала дрэнна. На дзясяты дзень галадоўкі ровень цукру ў ягонай крыві апусціўся да крытычна нізкай адзнакі. Пра гэта напісалі ў фэйсбуку сябры мастака.

Цытата: «Лекар дэпартацыйнага цэнтра выклікаў хуткую… У бальніцы хуткай дапамогі яму паставілі кропельніцу, не спытаўшыся, і ўвялі глюкозу. Праз паўгадзіны вымералі ровень цукру. Задаволіўшыся паказчыкам, напісалі, што ён здаровы. І адправілі назад. Па прыбыцці ў дэпартацыйны цэнтр яму ўручылі паперу, што прашэнне ягонага адваката аб вызваленні адхіленае. Галадоўка працягваецца».