Нягледзячы на адсутнасць фінансавання і грантавай дапамогі ў грузінскім Батумі працягвае сваю дзейнасць шматфункцыянальная прастора «Аксяродак».

Пра дзейнасць прасторы распавядае яе заснавальніца Аксана Акуневіч:
– На шчасце, дзейнічае. І вось гэтая мая адсутнасць, у мінулым годзе мяне не было сем месяцаў, я была ў Польшчы, то жыццё неяк наладжваецца. Традыцыйна паглядзелі кінафестываль «Паўночнае зянне» з абмеркаваннямі. Наладзіліся штотыднёвыя сустрэчы. Гэта нашыя традыцыйныя настолкі. Спевы, танцы, святкаванні ўжо ўвайшлі ў рытм.
Аксана канстатуе, што колькасць беларусаў у Грузіі значна паменшыла:
– Было значна больш. І гэта, канешне, адчуваецца па ўсіх сустрэчах, адчуваецца па цікаўнасці людзей, па колькасці людзей у суполках. Такое ўражанне, што грамадская, культурніцкая дзейнасць проста знікае.
Грузія стала месцам, дзе беларусы могуць прыяджаць без візы і сюды пасля 2020 году па неафіцыйных дадзеных пераехала каля 15 тысяч жыхароў Беларусі. Большая частка з іх цяпер рэлацырвалася ў Польшу і Літву, а астатнія ці знайшлі працу ў Грузіі, ці маюць праблемы з дакументамі і не могуць пакінуць гэтую каўказскую краіну.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя
Фота Аксаны Акуневіч.




