BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Аксана Акуневіч: Беларусы з’язджаць з Грузіі з-за дакументаў

Колькасць беларусаў, што складалі беларускую дыяспару ў Грузіі, памяншаецца.

Беларуская актывістка, стваральніца беларускай шматфункцыянальнай прасторы «Аксяродак» у Батумі Аксана Акуневіч тлумачыць прычыны таго, чаму беларусы пакідаюць Грузію.

– Ад’язджаюць масава, але і прыязджаюць, дадаюцца новыя ўвесь час. Таму каля чатырох тысяч ужо другі год мы трымаемся.

РР: Ад’язджаюць, я так разумею, з-за таго, што нельга дакументы нейкія зрабіць? Ці па нейкіх іншых прычынах? Ці можа эканамічныя прычыны? Няма заробку? Людзі не могуць працу знайсці? Чаму?

– Амаль усе з’язджаюць толькі праз дакументы. І больш за тое, атрымаўшы дакументы, хоць якія, вяртаюцца ў Грузію. Шукаюць да апошняя варыянт: ці можна застацца ў Батумі, каб не з’язджаць. Эканамічнае самае мінімальнае, усё ж такі галоўнае – дакументы.

У 2021-24-м годзе Грузія была месцам, куды прыяджалі, каб схавацца ад рэпрэсій у Беларусі тысячы беларускіх актывістаў. У грузінскіх гарадах луналі беларускія і ўкраінскія сцягі як сімвалы салідарнасці. Аднак цяпер у Грузію небяспечна ехаць, бо існуюе так званы «рускі закон» аб «інагентах», і таксама могуць не ўпусціць грузінскія памежнікі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя