У Лунінцы затрымалі былога сябра ЦК Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Анатоля Прышчыка, паведамляе тг-канал партыі.

“А 17-й гадзіне прыехаў вялізны чорны бус, з яго выскачылі 15 амбалаў са зброяй. І кінулі 74-гадовага дзядульку тварам аб зямлю”, — напісалі ў сацсетках сваякі затрыманага.
Ноч Анатоль Прышчык правёў у ізалятары. Верагодна, сёння яго будуць судзіць. Паведамляецца, што яго вінавацяць па адміністрацыйнай справе за “распаўсюд экстрэмізму”. Анатоль Прышчык неаднаразова быў назіральнікам падчас выбараў.