BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывіста з Вілейкі асудзілі за відэа да чатырох гадоў калоніі

У судзе Маладэчанскага раёна 18 ліпеня за «дыскрэдытацыю Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК) у відэа ў Tik-Tok асудзілі палітзняволенага актывіста Андрэя Кудзіка.

Справу ў чатырох судовых пасяджэннях разглядаў Аляксей Іршын. У выніку актывісту прызначылі чатыры гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, паведаміў у сябе ў сацсетках актывіст з Вілейкі Павел Хаванскі.

Таксама вядома, што палітвязню прызначылі штраф на 400 базавых велічыняў. На пачатку 2022 года Андрэя ўжо асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту.

У сярэдзіне ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін у магілёўскай калоніі, але праз паўгода зноўку быў затрыманы.

“Вясна”