BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывісткі «Руху маці – 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў

Актывісты «Руху маці – 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў пад новым зваротам да ўладаў. Яны просяць прымяніць амністыю да асуджаных за нарказлачынствы (артыкул 328 КК РБ), піша Mayday.team.

У звароце сваякі асуджаных звяртаюць увагу на тэрміны зняволення, несувымерныя са злачынствам, з-за чаго тысячы маладых людзей, у тым ліку непаўналетнія з 14 гадоў, трапілі ў калоніі ў сярэднім на 10 гадоў.

Аўтары петыцыі просяць змяніць заканадаўства ў бок змякчэння па ніжніх і верхніх парогах усіх частак артыкула 328 КК і прымяніць будучую амністыю 2024 года таксама для ўсіх частак гэтага артыкула ў якасці акта гуманнасці ад дзяржавы.

У Беларусі прайшлі ўжо тры амністыі (2019, 2020, 2022 г.), але ніводная з іх не закранула асуджаных па частках 4 і 5 артыкула 328 КК.