62-гадовая палітзняволеная была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка «экстрэмісцкім фармаваннем» быў прызнаны чат «Волонтеры. Гомель». У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату.
Суд над Аленай распачнецца сёння, 9 верасня, у Менскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць Вячаслаў Тулейка.
вясна






