BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывістку Алену Тоцкую ў верасні будуць судзіць за салідарнасць з палітвязнямі

62-гадовая палітзняволеная была затрымана 23 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Яе абвінавачваюць у “садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці” паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса.

Жанчына раней працавала на дзяржаўнай службе, аднак у 2020 годзе стала актывісткай і валанцёркай. 8 красавіка “экстрэмісцкім фармаваннем” быў прызнаны чат “Волонтеры. Гомель”. У дакуменце КДБ пазначана прозвішча Тоцкай, якая нібыта мае дачыненне да чату.

Суд над Аленай распачнецца 9 верасня ў Менскім абласным судзе. Справу будзе разглядаць Вячаслаў Тулейка.

Месца ўтрымання: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Алена Ігараўна Тоцкая.

вясна