BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Актывістку з Рэчыцы Бажэну Жолудзь будуць завочна судзіць у Магілёве

На 2 кастрычніка прызначаны пачатак суда над актывісткай каманды Святланы Ціханоўскай з Рэчыцы Бажэнай Жолудзь. Яе збіраюцца судзіць у Магілёўскім абласным судзе. Працэс у закрытым рэжыме прызначаны весці суддзя Сяргей Мазураў.

Як паведамляе «Гомельская Вясна», Бажэну вінавацяць у «незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных» (арт. 203-1 КК), «закліках да санкцый» (ч. 3 арт. 361 КК), а таксама ў «абразе суддзі» (арт. 391 КК).

Бажэна — рэчыцкая актывістка, дзяўчына загінулага кіраўніка «Беларускага дому ва Украіне» Віталя Шышова, якога знайшлі павешаным у Кіеве ў 2021-ым годзе. Падчас выбарчай кампаніі 2020 года яна была ўдзельніцай ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай.

вясна