“Вольны купалавец” Алег Гарбуз, як і многія яго калегі па калектыве, трапіў у базу вышуку Міністэрства ўнутраных спраў Расеі.

“Наогул я не сачу, злачынец я альбо не, па меркаванні ўладаў”, – распавёў артыст. Але дадаў, што гісторыя адбылася своечасова:
-Я акурат складаў заяву на міжнародную ахову, у мяне заканчваецца тэрмін дзеяння ўсіх маіх дакументаў і легалізацыі. І вось якраз гэтая база высвецілася ўчора. Ніякіх адчуванняў не ўзнікла – ані радасці, ані нейкага перажывання, гора, не. Толькі, о, ёсць яшчэ дакмент, які можна далучыць да сваёй справы.
Разам з Алегам Гарбузам у спісе МУС Расеі Зоя Белахвосцік, Валянціна і Аляксандр Гарцуевы і іншыя.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






