BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Граблеўскі: Дапамагаем беларусам і ўкраінцам

Дабрачынная дапамога беларусам і іншым грамадзянам, у тым ліку і ў трэціх краінах, развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, падтрымка грамадскага супраціву супраць агрэсіі і акупацыі Рэспублікі Беларусь.

Усё гэта пра дзейнасць недзяржаўнай арганізацыі беларусаў у Нямеччыне Freedom for Belarus, – распавёў яе кіраўнік, былы палітвязень Алег Граблеўскі:

-Наша праца не мянялася ад пачатку вайны. Мы дапамагаем беларусам, якія вымушаны рэлакавацца з тэрыторыі Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі. Мы дапамагаем таксама ўкраінцам у выглядзе гуманітарнай дапамогі, юрыдычнай дапамогі, як на тэрыторыі Украіны, так і на тэрыторыі Германіі.

Алег Граблеўскі дадаў, што арганізацыя Freedom  for Belarus была заснаваная яшчэ ў 2023 годзе. “Усё што мы робім – адбываецца дзякуючы беларусам Нямеччыны і іншых краін, немцам і украінцам, якім блізкія нашы каштоўнасці”, – падагульніў ён.

Цалкам гутарка:

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя

Фота і відэа Алега Граблеўскага