Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў “Да Волі” гатовая дапамагчы палітвязням, якія былі выпушчаныя ў суботу, 13 снежня. Пра гэта распавёў прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша.

Кулеша дадаў, што ініцыятыва працуе ў розных накірунках:
– Мы дапамагаем тым, хто прыязджае ў Польшчу зрабіць першыя крокі ў новым жыцці. Першасная легалізацыя, праблемы з жыллём, праязныя квіткі набываем, аплачваем пэўныя паслугі, дапамагаем людзям з адзеннем, з першай падпрацоўкай. Безумоўна ў нас было ўсё падрыхтавана для таго, каб мы маглі сустрэць досыць вялікую колькасць людзей. І гэтая магчымасць застаецца. Дзякуй нашым беларусам, дзякуй сябрам нашым і чальцам «Да Волі» за тое, што гэта ўсё застаецца.
Нагадаем, у суботу, 13 снежня, у Беларусі былі вызваленыя 123 палітвязні. Большасць з іх была вывезеная ва Украіну.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






