У канферэнцыі «Новая Беларусь», якая адбудзецца 3 і 4 жніўня ў Вільні, прыме ўдзел Беларуская Асацыяцыя Палітвязняў «Да Волі».

З чым аб’яднанне накіроўваецца на падзею, сённяшні Госць Рацыі, прадстаўнік арганізацыі Алег Кулеша распавёў нашаму радыё.
РР: Чаму беларускай асацыяцыі палітвязняў „Да волі“ важна далучыцца да канферэнцыі, што адбудзецца ў Вільні, „Новая Беларусь“?
— Тут усё супала. Першае — я сябар асацыяцыі; другое — я дэлегат Каардынацыйнай рады трэцяга склікання. Я маю шэраг пытанняў, якія я ўжо задаў праз электронную пошту. Ёсць тэмы, якія я хацеў бы агалосіць і сам непасрэдна. Гэта падняць тэму праекта „Зямля“, з якім у нас ужо ёсць сур’ёзныя вынікі працы. Таксама мяне вельмі цікавіць пытанне працы НГО, якія кірункі працы будуць у Кабінета з рознымі малымі пляцоўкамі, а самае галоўнае, як я разумею, на канферэнцыі будзе прадстаўленая сістэма працы новага фонду, што стварае Кабінет. Мне ўсе гэтыя пытанні вельмі цікавыя, пагатоў упершыню на канферэнцыі будзе асобная пляцоўка пра палітвязняў. Таму асноўныя мэты гэта не толькі, як сябар асацыяцыі, але і з таго, што мяне асабіста гэта вельмі цікавіць.
РР: Якія тэмы адносна палітвязняў важна закрануць?
— Першае, вельмі трэба закрануці, пра гэта я кажу ўжо амаль штогод, гэта пра сістэму прыняцця палітвязнямі, гэтую тэму трэба падымаці, яна не раскрытая, бо, прыкладам, для мяне як палітвязня прызнанага, няма разумення, як чалавек, што адбыў хатнюю хімію, не прызнаны палітвязнем — гэтая тэма вельмі сур’ёзная, яе трэба падымаці. Я разумею, што гэта ўсё павінныя рабіці праваабаронцы пляцоўкі, але ў нас няма аб’яднанай працы між гэтымі пляцоўкамі, гэта вельмі дрэнна. Мажліва такая вось імпрэза як канферэнцыя „Новая Беларусь“, мажліва проста хоць бы ўзгадаюць гэтае пытанне. Там яго не вырашаць, але можа падымуць. Таксама адно з галоўных пытанняў, гэта тое, што цяпер вялікая колькасць людзей апынулася ў замежжы, са статусам. Людзі, што не прынялі гэтага статусу, праз розныя прычыны, праз розныя прычыны, не заяўляліся, не падаваліся, палохаліся, яны ўжо тут атрымалі гэты статус постфактум. Вырашыць праблемы колькасці людзей і ў якім кірунку жыццё гэтых людзей мае ісці. Гэта вялікае пытанне, сацыяльнае. Сацыяльныя пытанні трэба ўздымаць. Акурат на такіх пляцоўках як канферэнцыя, гэта можна зрабіць. Я яшчэ раз кажу, што мне вельмі цікава, праца будучага фонду, бо ён акурат тычыцца тэмы палітвязняў.
З прадстаўніком БАП «Да Волі» Алегам Кулешам размаўляла Марына Савіцкая.
Беларускае Радыё Рацыя