BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алег Кулеша пра палітвязняў і канферэнцыю „Новая Беларусь“

Адным з прыярытэтных пытанняў на канферэнцыі «Новая Беларусь» было пытанне палітвязняў. Гэта дапамога вызваленым палітвязням і іх сем´ям і пытанне надання статусу палітзняволенага, кажа прысутны на канферэнцыі прадстаўнік асацыяцыі палітвязняў «Да волі», дэпутат ад фракцыі Латушкі «Рух за свабоду», Алег Кулеша:

— Вясна працуе па заяўным прынцыпе. Камісія пры ААН працуе па заяўным прынцыпе. Заяўны прынцып — гэта прынцып, калі людзі звяртаюцца. Калі людзі не звяртаюцца, яны не трапляюць у падлічэнне і так далей. Але паводле асноўных прынцыпаў ААН, любы чалавек, што зазнаў пераслед па палітычных матывах, мае правы быць прызнаным палітвязнем.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Паводле сказанага беларускімі карнікамі, на пачатак 2023 года было 12 000, а на пачатак 2024 года было 23 000 палітычна матываваных крымінальных спраў. Чаму ў праваабаронцаў палітзняволеных менш чым паўтары тысячы? Алег Кулеша спадзяецца, што праваабарончыя арганізацыі прыслухаюцца да выказаных на канферэнцыі прэтэнзій і прапаноў.

Беларускае Радыё Рацыя