Прадстаўнікі Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «ДаВолі» 9 снежня 2025 года сустрэліся з віцэ-прэзідэнткай Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Рады Еўропы, дакладчыцай па дэмакратычнай Беларусі Cecilia Dalman Eek.

Яны абмеркавалі праблемы, якія паўсталі перад беларускімі палітвязнямі, якія збеглі з Беларусі, пасля вызвалення з месцаў зняволення, кажа адзін з удзельнікаў сустрэчы былы палітвязень, сябра Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў «ДаВолі» Алег Кулеша:
-Ёсць пэўнае пагаршэнне сітуацыі – гэта і павелічэнне тэрмінаў разгляду нашых спраў падчас падачы на міжнародную абарону. Напрыклад, палітвязні не ўсе могуць атрымаць статус уцекача. Ужо даўно існуюць пэўныя праблемы з адкрыццём банкаўскіх рахункаў. Уздымаліся таксама на гэтай сустрэчы і пытанні візавыя, пытанні па Дублінскім пагадненні. Асацыяцыя спрабуе дагрукацца ва ўсе магчымыя дзверы, якія для нас адкрытыя, каб распавесці пра нашу сітуацыю і змяніць гэту сітуацыю да лепшага.
Паводле Алега Кулешы, некаторыя праблемы былі навіной для Ceciliі Dalman Eek. Кулеша раіць беларусам падымаць пытанні пра свае праблемы любымі шляхамі, не маўчаць.
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






