52 палітзняволеных сёння выйшлі на свабоду. Сярод іх – Мікола Статкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Генадзь Федыніч, Мікола Дзядок, Ігар Лосік, Павел Мажэйка, Зміцер Дашкевіч, Яўген Афнагель, Аляксандр Ярашук, Максім Вінярскі, Андрэй Войніч, Ірына Слаўнікава, Дзмітрый Казлоў, Павел Вінаградаў, Сяргей Спарыш, Аляксандр Манцэвіч, Ілля Дубскі, Мікалай Хіла, Дзмітрый Кучук, Яўген Меркіс…

Пра вызваленне Міколы Статкевіча кажа прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша:
– Тое, што вызвалілі Статкевіча, гэта вельмі нечаканая навіна. Вельмі прыемная, але нечаканая. Тое, што вызвалілі 52 чалавекі – гэта вельмі цудоўна. І адразу іх вывезлі з краіны. Любое жыццё вартае таго, каб існаваць на вольнай прасторы. Тое, як гэта адбывалася і за які кошт, мы пакуль дакладна не ведем.
Колькі вызваляць яшчэ і за што? – Алег Кулеша лічыць, што такія перамовы трымаюць у цішыні:
– Калі гэта адмена санкцый з боку ЗША «Белавіі», магчыма гэта толькі першы радок у спісе. Я не ведаю, пра што паміж сабой размалялі Трамп і Лукашэнка. Але я спадзяюся, што шмат розных нашых арганізацый – і праваабарончых, і палітычных, і непалітычны, яны працуюць па гэтай тэматыцы і я цалкам на баку таго, што любая такая справа павінна рабіцца ў цішы.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






