Падчас працы ХХІ Агульнага з’езда польскіх гісторыкаў у Беластоку асобная панэль была прысвечана пошукам еўрапейскімі супольнасцямі палітычнай суб’ектнасці ў ХХ стагоддзі. Мажлівасці Беларусі для адказу на сучасныя геапалітычныя выклікі ацаніў удзельнік З’езда, прафесар Універсітэта ў Беластоку Алег Латышонак:
— Геапалітыкі маюць вельмі нацыянальны характар. Усе тыя, якія думаюць пра геапалітыку, бачаць канкрэтную фізічную тэрыторыю Усходняй Еўропы праз прызму сваёй культуры і гісторыі. Абсалютна не сутыкаюцца гэтыя геапалітыкі. Кожны мае абсалютна іншую геапалітыку.
Думаю, што Беларусь патрэбная столькі краінам навокал, апрача адной; што Беларусь выстаіць. Тым болей, грамадства ўжо прачнулася, і гэта ўжо не тое маразматычнае грамадства, як яшчэ некалькі гадоў таму. Думаю, што знойдуць сілы, каб абараніць Беларусь.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Акрамя пытанняў, датычных непасрэдна выклікам геапалітыкі для Беларусі, на ХХІ Агульным з’ездзе польскіх гісторыкаў у Беластоку падымаліся пытанні разумення спадчыны Вялікага княства Літоўскага для ўсіх зацікаўленых народаў. Асобная панэль была прысвечана яўрэйскім старонкам польскай гісторыі.
Беларускае Радыё Рацыя