BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Александр Храпко пра Асацыяцыю палітвязняў Беларусі

“Госць Рацыі” – былы палітзняволены Александр Храпко. Цяпер ён стаў адным з заснавальнікаў Асацыяцыі палітвязняў Беларусі. Гутарым з ім пра ўмовы ў беларускай турме, рэабілітацыю і патрэбы былых зняволеных:

РР: Вы былы палітвязень. Распавядзіце праз што вам прыйшлося прайсці і колькі часу вы правялі ў турме?

– Давялося прайсці праз шэраг няпростых псіхалагічных і фізічных выпрабаванняў у месцах пазбаўлення волі. Пазбаўлены волі я быў два разы. Першы раз у 2019 годзе, напярэдадні парламенцкіх выбараў, калі я планаваў балатавацца на парламенцкіх выбарах, вёў актыўную сацыяльна палітычную дзейнасць. Улады па нейкай зразумелай для іх прычыне вырашылі пазбавіць мяне свабоды ў першы раз, пасля 27 жніўня я выйшаў на свабоду, некалькі дзён пабыў на свабодзе, прыняў удзел у маршах пратэсту, мяне затрымалі на трое сутак у ІЧУ.

Выпусцілі, быў пад падпіскай і мяне ў сакавіку 2021 года зноў пазбавілі волі. У гэты раз ужо на год. Я падвергся яшчэ большым жорсткім выпрабаванням з боку карніцкай сістэмы. Выйшаў, нейкі час знаходзіўся ў Беларусі, дзе рэпрэсіі працягваліся але набылі ўжо іншы характар. Да мяне ўвесь час прыязджалі супрацоўнікі з праверкамі, выклікалі на гутаркі, для нейкіх незразумелых мерапрыемстваў.

Да мяне дадому прыязджалі незразумелыя людзі з незразумелымі мэтамі. Я заўважыў, што сітуацыя накаляецца. За нейкі час да ад’езду мне прыйшла позва, каб я з’явіўся о органы ў якасці сведкі. Я ўжо адчуў, што адбываецца штосьці не тое. Вырашыў не выпрабоўваць лёс, хутка сабраў рэчы і з’ехаў з тэрыторыі Беларусі ў бяспечную краіну. Тут я знаходжуся ўжо 9 месяцаў.

РР: Распавядзіце пра Асацыяцыю палітвязняў Беларусі.

– Калі я з’ехаў з Беларусі, то прыняў рашэнне працягваць сваю актыўную дзейнасць у палітычнай і сацыяльнай сферы. Як толькі я з’ехаў з Беларусі, мой псіхічны стан быў мякка кажучы не вельмі з-за таго, што на працягу я праследаваўся карніцкай сістэмай і гэты ціск працягваўся пакуль я быў у Беларусі. Калі ўжо з’ехаў я збольшага аднавіўся недзе месяц-паўтара таму.

Я зразумеў, што я гатовы да працягу сваёй дзейнасці. Я пазнаёміўся з Інай Шырокай, дзяўчынай якая арганізавала Асацыяцыю палітвязняў Беларусі. Але яна была незарэгістраваная і прынялі рашэнне зарэгістравацца для спрашчэння дзейнасці і для шэрагу іншых момантаў, якія будуць спрыяць дапамозе і падтрымцы такім, як і я палітычным вязням. У гэтай арганізацыі ў прынцыпе ўсе людзі з’яўляюцца палітычнымі вязнямі.

Мэта гэтай арганізацыі дапамога і падтрымка палітычных вязняў, якія цяпер адбываюць пакаранне. Дапамога і падтрымка палітычным вязням у эміграцыі і падтрымка блізкіх палітвязняў, якія на дадзены момант адбываюць пакаранне. Адна з асноўных матывацый, чаму я вырашыў прыняць удзел менавіта ў гэтай арганізацыі, бо прапановы паступалі таксама з іншых, але менавіта тут я вырашыў стаць часткай каманды.

Бо калі я вызваліўся, то сутыкнуўся з сітуацыяй, калі звяртаўся ў некаторыя структуры, іх у народзе называюць “памагатарамі”, то сутыкаешся з адмовамі. Па розных прычынах не дапамагаюць. Чуў адмоўныя водгукі ад многіх людзей, што людзі звяртаюцца па дапамогу, якія толькі вызваліліся, якія вельмі патрабуюць дапамогі, але дапамогу, як такую, не атрымлівалі. Тут мэтай з’яўляецца дапамога ўсім без выключэння палітычным вязням.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Аляксандр Храпко заклікае ўсіх, каму патрэбна дапамога, не баяцца па яе звяртацца. А таксама нагадвае, што і дапамагчы Асацыяцыі можа кожны — фінансамі, справай, інфармацыйна.

Беларускае Радыё Рацыя