Табуяваная праблема беларускага грамадства. Яна існуе ў Беларусі ды таксама выехала з эмігрантамі за мяжу. Праблемы хатняга гвалту таксама фіксуюць актывісты. «Былая партнёрка абвінаваціла экс-палітвязня ў хатнім гвалце. Сама дзяўчына камунікаваць з журналістамі не хоча». Такія інфармацыі з’яўляцца ў медыя-прасторы. Як на іх рэагаваць, кажа гендарная даследчыца Алена Агарэлышава:
– Гэта ні толькі не маўчаць, калі гвалт датычыцца канкрэтна вас, ці вы асабіста сутыкаецеся з гэтым па жыцці. Не праходзіць міма сітуацыі гвалту, калі гэта адбываецца з вашымі сябрамі і знаёмымі. Выбудаваць для сябе нулявую дыскрымінацыю ў дачыненні да хатняга гвалту, нават калі гэта вашыя калегі, нават калі гэта беларусы і беларускі, за якіх вы ўпісваецеся, таму што яны грамадскія лідары, шмат чаго зрабілі.

Нармалізацыя гвалту — звычайная справа для сучаснага беларускага грамадства. Такія тэндэнцыі фіксуюць актывісткі, што займаюцца дапамогай ахвярам гвалту.
Беларускае Радыё Рацыя






