BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Агарэлышава пра псіхалагічны стан з’ехаўшых за мяжу

Моладзевая арганізацыя “ІншыЯ” правяла даследаванне “Ацэнка псіхалагічнага стану беларускіх актывістаў(ак), якія выехалі”. Даследаванне праводзілася пры падтрымцы гендарнай даследчыцы Алены Агарэлышавай.

Наша карэспандэнтка Вольга Сямашка пагутарыла з аўтаркай даследавання Аленай Агарэлышавай пра тое, якім чынам праводзілася даследавання, якія вынікі былі атрыманая і што можна зрабіць, каб палегчыць становішча беларускіх актывістаў у выгнанні:

РР: Якая была мэта гэтага даследавання?

Алена Агарэлышава: Гэта была інтэрнэт-апытанка, больш за 60 чалавек прынялі ўдзел. Гэта супрацоўнікі і супрацоўніцы грамадскага сектару, з асноўным фокусам на Беларусь. Гэта людзі, якія на дадзены момант жывуць у Грузіі, Польшчы і Літве. Ёсць прадстаўнікі і прадстаўніцы, якія жывуць у іншых краінах. То бок наш асноўны фокус – гэта людзі, якія так ці інакш звязаныя з грамадскім сектарам, там працуюць ці валанцёраць. Таксама гэта людзі, якія зараз знаходзяцца за межамі Беларусі.

РР: Чаму, напрыклад, не было зроблена даследаванне па стане актывістак у выгнанні?

Алена Агарэлышава: Не было мэты зрабіць даследаванне толькі актывістак ці толькі актывістаў. Рабілі гэтую інтэрнэт-апытанку, распаўсюджвалі інфармацыю паўсюль. І ўжо так сталася, што ў нас атрымалася такая выбарка. Складана насамрэч сказаць, ці гэта значыцца, што грамадскі беларускі сектар мае выразна жаночы твар, можа быць тое і тое. Ці ў нас жанчыны больш прымаюць удзел у даследаванні, бо яны больш актыўныя ў плане апытанняў, у тым ліку псіхалагічных апытанняў. Бо гэта пра дэпрэсію, стрэс, не самыя лёгкія пытанні. Каб казаць, што гэта толькі пра грамадскі сектар, толькі пра жанчын, трэба было б правесці больш глыбокае даследаванне, больш людзей трэба было б апытаць. Але зноў такі ж у якасці такога першага задзелу, каб падумаць, а што з гэтым рабіць далей. Можа мы захочам яго паўтарыць праз некалькі гадоў, каб паглядзець, якія ёсць трэнды, як складалася сітуацыя, гэта было б цікава. Наступным разам мы напэўна бралі б шырэйшую выбарку.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя