У Варшаве заўчасна памерла вядомая беларуская мастачка Ніна Маргаева. Ёй было ўсяго 40 год. Апошнім часам жанчына хварэла на цяжкую невылечную хваробу БАС (бакавы аміятрафічны склероз).

З Фэйсбука Ніны Маргаевай.
У Менску мастачка заснавала дзіцячую мастацкую студыю PLOT і працавала там з дзецьмі і дарослымі. Пасля таго, як яна падпісала “Адкрыты ліст дзеячаў культуры і мастацтва супраць гвалту і фальсіфікацыі выбараў”, зведала пераслед уладаў Беларусі. І ў 2022 годзе была вымушаная з’ехаць за мяжу. Апошнія гады яна жыла ў Варшаве, дзе і памерла.
Сябры і знаёмыя Ніны Маргаевай згадваюць яе шматграннасць, дабрыню, пяшчоту і гасціннасць. Кажа Алёна Дубовік:
– Я бачыла розную Ніну. Кожны раз яна мяне здзіўляла. Яна была вельмі пяшчотная. Такая Ніна, якая дае пяшчоту, якая проста абдымае мяне, натхняе на нешта, на нешта ўтульнае, такое вельмі дамашняе, каб паўсюль было светла і прыгожа. Пры гэтым усё ў Ніны павінна быць па палічках складзена і зразумела – дзе, што і як. Гэта такое спалучэнне чалавека вельмі разнастайнага і вельмі прыцягальнага.
Ніна Маргаева скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры па спецыяльнасці «народныя рамёствы» (спецыялізацыя — кераміка). У яе застаўся 13-гадовы сын Мірон.
Цалкам матэрыял:



Беларускае Радыё Рацыя