BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Гнаук: Ва Украіне пра нас вельмі клапаціліся

68-гадовая палітвязынка Алена Гнаўк, якая была асуджаная на 4 з паловай гады калоніі, разам з іншымі палітвязнямі прыехала гэтай ноччу ў Варшаву.

Алена Гнаук

Тут яе з кветкамі асабліва чакала рэжысёрка Ксенія Галубовіч. Нашаму радыё яна распавяла сваю гісторыю:

-Я здымала кіно падчас мігранцкага крызіса і калі людзі прападалі ў лесе, даведалася, што ёсць такая жанчына Алена, якая дапамагае шукаць прапаўшых у лесе людзей, звоніць у міліцыю, падымае ўсіх на вушы. І яна літаральна выратавала ад смерці сям’ю з маленькімі дзецьмі.

Пасля сям’я вярнулася ў Ірак. “Але самае галоўнае, што людзі засталіся жывыя”, – дадала Ксенія.

Алена Гнаук

Ва Украіне беларускія палітвязні, якія былі вызваленныя 13 снежня, адчувалі сябе добра. “Пра нас вельмі клапаціліся, нягледзячы на складаныя ўмовы ў краіне”, – распавяла былая зняволенная Алена Гнаўк:

-Гэтыя людзі зрабілі ўсё магчымае, каб даць нам магчымасць удыхнуць паветра свабоды. Гэта трагедыя, калі гучыць сірэна. І мы па некалькі разоў за ноч ішлі ў бомбасховішча.

Алена Гнаўк выказала спадзяванне на хуткае завяршэнне вайны ва Украіне і перамогу дэмакратыі ў Беларусі.

Алена Гнаук

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя