
Улада пачала вызваляць палітычных, якія па стане здароўя не маглі больш быць за кратамі. Што азначае гэтая міласць, чаму прапагандысты, якія абслугоўваюць дыктатара, прыніжаюць вызваленых нетактоўнымі пытаннямі.
На гэтыя пытанні адказвае “Госця Рацыі” праваабаронца Алена Маслюкова:
РР: Што вы скажаце пра каментары першых так званых памілаваных рэжымам?
Алена Маслюкова: Указ пра памілаванне быў напісаны і сапраўды людзі вызваляюцца. Для праваабаронцаў гэта вельмі станоўчая інфармацыя і вельмі станоўчая з’ява ў прынцыпе. Ацэньваць тое, як паводзяць сябе людзі. Ацэньваць, як паводзяць сябе людзі пасля вызвалення мы не маем маральнага права па самай простай прычыне, бо мы не там, мы там не былі. Не ведаем у якіх умовах гэтыя людзі ўтрымліваліся. Калі ад іх патрабуюць адмовіцца ад дадатку палітычныя, я не бачу вялікай праблемы ў тым, што людзі пра гэта сказалі. Мы ж усе разумеем, што там ёсць закладнікі рэжыму, рэжым дыктуе гэткія ўмовы. Таму не чытаць, не слухаць, што гавораць людзі, якія выйшлі на волю, я вам хачу сказаць па шчырасці, у мяне жадання няма. Таму што я, як абсалютна нармальны, адэкватна ацэньваючы сітуацыю і інфармацыю чалавек, магу сказаць, што людзі закладнікі рэжыму.
РР: Напэўна яны кажуць, тое што хочуць пачуць?
Алена Маслюкова: Верагодна, мы ж не ведаем дакладна, мы не маем стасункаў з гэтымі людзьмі. Мы не ведаем, у якім яны псіхалагічным стане, чаму яны так гавораць. Мы можам выказваць толькі сваё меркаванне. Але яны маюць права выказваць тое, што яны выказваюць. Мы ж не можам ім гэтага забараніць.
РР: Увесь час у СМІ паведамляецца, што тыя, хто з’ехаў, пішуць лісты. Але тая ж Вольга Новікава заяўляе, што атрымлівала лісты толькі ад сваіх, ад родных. Ад іншых людзей лістоў не было. Можа сапраўды так было?
Алена Маслюкова: Так, сапраўды палітвязняў шмат. Я ведаю, што вялікая колькасць беларусаў пісала лісты і працягваюць пісаць лісты палітычным зняволеным. Вось да прыклад я, я пісала лісты, але я не ўпэўненая, што гэтыя лісты дайшлі да адрасатаў, да тых людзей, каторым я пісала. Я дакладна магу сказаць, што пяць лістоў не дайшло. У той час, калі мяне затрымаў супрацоўнік гомельскага ГУБАЗіКа маёр Кандраценка. Вось яго засталося пяць маіх лістоў, якія я напісала маім сябрам, якія знаходзіліся за кратамі.
РР: Ён канфіскаваў гэтыя лістамі?
Алена Маслюкова: Так, падчас майго затрымання ў мяне іх забралі з рукі. Хаця сказалі, што будзем праязджаць праз паштовую скрыню і можна будзе закінуць лісты, але спакойна праехалі міма. Я ім яшчэ нагадалі і сказала, што мяне падманулі. Я сказала: “Вы сказалі, што я змагу даслаць гэтыя лісты”. Лісты гэтыя да мяне назад не патрапілі, даслаць іх я ўжо не мела магчымасці. Гэта адзіночны выпадак, прыклад. Я ведаю, колькі лістоў дасылаецца. Дасылаюць з Прагі, дасылаюць з Варшавы, з Гішпаніі, з Францыі, з Нарвегіі, Фінляндыі.
Мы ж не можам пракантраляваць ці патрапілі гэтыя лісты ў Беларусь, ці патрапілі яны тым людзям, якім гэта пісалася. Палітвязняў шмат і ім пішуць, тут пытанне не ў гэтым. Як паказваюць гэтую сітуацыю праўладныя каналы і гэтак далей, мне гэта не цікава. Па сутнасці тое, што яны пішуць, няхай яны зададуць пытанні ўладам, чаму не аддаюць лісты, якія напісаны зняволеным. Бо менавіта яны з’яўляюцца гэтым фільтрам, які не прапускае.
Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя






