BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алена Маслюкова: Мы не можам гуляць па правілах сённяшняй улады

Праца беларускіх праваабаронцаў у цяперашніх умовах надзвычай ускладнілася, паколькі рэжым усё зрабіў для таго, каб пасадзіць іх за краты, або выціснуць з краіны. А народ так запужаць рэпрэсіямі, каб забыліся слова «правы». 

Але мы не можам гуляць па правілах сённяшняй улады, якая ўсё больш і больш стварае перашкод для барацьбы за правы чалавека, кажа праваабаронца Алена Маслюкова:

-Не мае значэння, дзе чалавек знаходзіцца: хоць у турме, хоць на свабодзе, хоць у Беларусі, хоць за яе межамі.  Калі ёсць у гэтым неабходнасць і ёсць да гэтага патрэба, чалавек вынайдзе сродкі і магчымасці, каб іх бараніць. Улады робяць усё дзеля таго, каб праваабарончы рух і ўвогуле праваабарона не існавалі ў  Беларусі. Але ж мы не можам гуляць па правілах гэтай улады. Мы ж таксама людзі, мы ж таксама думаем, як і што мы можам зрабіць у гэтай сітуацыі.

Паводле Алены Маслюковай, праваабаронцы не сышлі ў цень, не здаліся, а працягваюць аказваць прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу людзям.

Цалкам гутарка ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя