У Гомельскім абласным 30 верасня пачаўся суд над праваабаронцай “Вясны” Аленай Маслюковай. Ёй інкрымінуюць ч. 1 і ч. 2 артыкула 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

Паводле Алены Маслюковай, ёй амаль нічога невядома пра гэтую справу, акрамя аднаго ліста, у якім улады адказалі, што справа знаходзіцца ў Гомельскім абласным судзе:
– Па сутнасці справы я ведаю, што мне ставяць у віну тры эпізоды каментароў тэлеканалу “Белсат”. Гэтыя каментары былі звязаныя з маёй ранейшай актыўнасцю адносна заводу цэлюлозы ў Светлагорску.
Навіна пра суд заспела праваабаронцу ў адпачынку. Алена пракаментавала, ці сапсавала яна ёй настрой:
– Гэта мне, канешне, сапсавала настрой. Але няхай не думаюць, што я буду сядзець і біцца галавой аб сценку. Я атрымліваю задавальненне ў цывілізаванай краіне, сярод цывілізаваных людзей, сярод прыгажосцяў, якіх у Беларусі, на жаль, ужо няма, яны былі разбураныя. І таму няхай не думаюць, што я буду плакаць з гэтай нагоды. Гэта непрыемнасць, якую мы перажывем і пойдзем далей.
Нагадаем, спецыяльную вытворчасць супраць Алены Маслюковай пачаў Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта сёлета 23 траўня. Цяпер справу ў закрытым рэжыме ў Гомельскім абласным судзе разглядае суддзя Сяргей Багінскі.
Пасля суда праваабаронца збіраецца падаваць апеляцыю на прысуд, яна не лічыць сябе вінаватай.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя