Трэцяя гадавіна вайны Расеі з Украінай. Ракетныя ўдары па тэрыторыі Украіны ўчыняліся 24 лютага і ў іншыя дні таксама і з тэрыторыі Беларусі.

Але нягледзячы на гэта, украінская паэтка і перакладчыца Алена Сцепаненка (Olena Stepanenko), жонка вядомага беларускага паэта і перакладчыка Сяргея Прылуцкага, кажа: “Нашы народы глыбінна павязаны, бо як Беларусь заўжды пакутавала ад Расеі, так і ўкраінскі народ”. Аднак яна сцвярджае, што значная частка ўкраінскага грамадства жыве ў глыбокім стрэсе, пачынаючы з 2013 года.
-У многіх былі параненыя родныя ці блізкія сябры падчас Майдану, або забітыя нават. У многіх забітыя, параненыя і скалечаныя да непазнавальнасці на вайне з 2014 году. І таму частка грамадства, якая настолькі глыбока ўвайшла ў траўму, што для іх кампенсацыя ў тым, каб знайсці кагосьці вінаватага. Тое, што гэта расейцы, гэта само сабой зразумела. Але трэба, каб яшчэ хтосьці вінаваты быў. І таму роля “ахвярнага казла” часткова дасталася і беларусам.
Як кажа Алена Сцепаненка, яна вельмі спачувае як украінцам, так і беларусам, бо гэтыя народы апынуліся ў адной жахлівай “мясарубцы” гэтай вайны. А выйсце з гэтага адно – данаціць украінскай арміі і Палку імя Кастуся Каліноўскага.
Нагадаем, паэтка і перакладчыца Алена Сцепаненка пераклала на ўкраінскую мову кнігу свайго мужа пра беларускія пратэсты “Эўрыдыка не азіраецца”.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя






