«Да перамогі я буду ва Украіне,» – такі зарок дала сабе беларуска Алена Жаркевіч, якая жыве і працуе ва Украіне з 2021 года, а з пачаткам вайны стала валанцёрам.

Гаворыць Алена Жаркевіч:
– Мы працягваем наведваць дзіцячыя дамы, працягваем наведваць дэакупаваныя тэрыторыі, дапамагаем нашым добраахвотнікам, украінскім добраахвотнікам. І спрабуем сабраць беларускую суполку, то бок беларусаў, якія жывуць ва Украіне і не былі раней у палітычнай павестцы. І мы сёння далучаем іх да сябе, мы сёння з імі знаёмімся, і яны з вялікай радасцю да нас далучаюцца.
Алена Жаркевіч просіць беларусаў дапамагаць Украіне, таму што Украіна на пярэднім краі абароны свабоднага свету.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






