Алену Маліноўскую затрымалі 31 студзеня 2022 года і асудзілі ў верасні таго ж года. Жанчына праходзіла па адной справе з яшчэ двума палітзняволенымі — Ліліяй Ананян і Анатолем Латушкам, стрыечным братам палітыка Паўла Латушкі.

Алене прысудзілі 4 гады калоніі па ч.2 арт. 339 КК (хуліганства) і арт. 370 КК (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Жанчыну абвінавацілі ў тым, што яна малявала ў пад’ездах праз трафарэты герб «Пагоня» і спаліла дзяржаўны сцяг.
Некалькі дзён таму Алена мусіла выйсці на волю, але яе так і не выпусцілі. Як расказалі «Нашай Ніве» сябры Алены, жанчыну перавезлі ў Менск, дзе завялі на яе новую крымінальную справу, у гэты раз па артыкуле 342 — верагодна, па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах.
Цяпер жанчына знаходзіцца пад вартай.
вясна






