BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Бяляцкі павіншаваў газету “Ніва” з юбілеем

Алесь Бяляцкі

Нобелеўскі лаўрэат прэміі міру, старшыня праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі павіншаваў калектыў тыднёвіка беларусаў Польшчы “Ніва” з 70-гадовым юбілеем. Ён запісаў для рэдакцыі адмысловы віншавальны відэазварот.

Шаноўныя ніўцы!

Шчыра віншую вас з 70-годдзем! Гэта круглая немалая салідная дата для жыцця кожнай газеты. Ваша газета адыграла вялікую ролю і працягвае адыгрываць у захаванні беларускай нацыянальнай культуры, традыцыяў, самасвядомасці на Беласточчыне. Не адзін раз я думаў і зайздросціў, што вось каб у нас такія газеты былі ў кожным рэгіёне Беларусі, якія апісвалі б жыццё беларусаў, якія апісвалі б іхныя традыцыі, звычаі, якія падтрымлівалі б таленавітых і развітых у культурным плане беларусаў, якія шмат на што здольныя, якія выказваюцца і паказваюць сябе на старонках вашай газеты.

Віншую вас з гэтым святам, жадаю вам яшчэ доўгага жыцця, развіцця, з тым, каб “Ніва” працягвала выконваць сваю місію па захаванні і развіцці беларускай культуры, нацыянальнай самасвядомасці на Беласточчыне.

Абдымаю вас шчыра, ваш Алесь Бяляцкі.