BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Алесь Бяляцкі: Свет гэты зламаўся б без жанчынаў

Былы палітзняволены праваабаронца, Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі павіншаваў усіх жанчын са святам 8 сакавіка. Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

“Пераважна жанчыны бяруць на сябе клопат пра палітычных вязняў, дасылаючы пасылкі, возячы і цягаючы на сабе перадачы, ездзячы на далекія спатканні. Многія з іх за сваё спачуванне трапляюць самі пад рэпрэсіі. Такое адчуванне, што свет гэты зламаўся б без жанчынаў. Таму мае шчырыя вам віншаванні”, – напісаў Алесь Бяляцкі.

Нагадаем, што, паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтру «Вясна», у Беларусі 164 жанчыны знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах.